Субота, 27.07.2024, 03:24

БАРАБАН у архітэктуры

Галоўная »
БАРАБАН у архітэктуры – цыліндрычны або шматгранны верх будынка на сценах, слупах, арках, завершаны купалам ці шатром. Бывае светлавы, з аконнымі праёмамі, і глухі. Асабліва шырока ўжываўся ў хрысціянскім культавым дойлідстве.

Пачатак яго звязаны з развіццём купальных канструкцый перакрыцця ў Старажытным Рыме, пасля пашырыўся па ўсім свеце. На ўсходнеславянскіх землях барабан у архітэктуры засведчыўся ў Х – ХІ стст., на сённяшніх беларускіх у XI пад уплывам мастацтва Візантыі (Сафійскі сабор у Полацку). Пазней, пасля станаўлення Полацкай і Гродзенскай школ дойлідства XII ст., ім завяршалі цэнтральную падкупальную прастору, асноўваліся на падпружных і ступеньчатых арках і ветразях (Спаса-Ефрасіннеўская царква ў Полацку, царква Барыса і Глеба ў Гродне), апрацоўваліся аркатурай, парэбрыкам і іншымі дэкарацыямі.

У архітэктуры барока (ХVІ – ХVІІІ стст.) барабаны нярэдка ссоўвалі да алтара ці галоўнага фасада (касцёлы езуітаў у Нясвіжы і Гродне, царква Мікалая ў Магілёве), завяршаліся купаламі і шмат'яруснымі вежачкамі і інш. У XVIII ст. асобныя барабаны з масіўнымі купаламі ўвасаблялі галоўны элемент архітэктурнай кампазіцыі (касцёл у Мядзелі, царква ў Чачэрску). У часы стылю класіцызму (ХVІІІ – ХІХ стст.) барабаны часта завяршаліся двухабалонкавымі купаламі (сабор Іосіфа ў Магілёве), разам з манументальнымі порцікамі падкрэслівалі сіметрычную аб'ёмна-прасторавую будову храма, вылучаючы яго галоўную частку (сабор Пятра і Паўла ў Гомелі). У архітэктуры 2-й паловы XIX – пачатку XX стст. (асабліва ў псеўдарускім і псеўдавізантыйскіх стылях) барабаны аздаблялі рознымі паўкалонкамі, какошнікамі, сухарыкамі і інш.

У беларускім драўляным дойлідстве барабаны найчасцей выкарыстоўваліся як дэкарацыя, як элементы завяршэння дахаў і ў многіх выпадках былі несветлавыя (цэрквы ў в.Астроўкі Нясвіжскага раёна, у Астрашыцкім Гарадку Мінскага раёна).
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 42
Гасцей: 42
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.