БАРАНЬ —
горад раённага падпарадкавання ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, на рацэ Адроў. У 9 км ад г.Орша, падпарадкоўваецца Аршанскаму гарсавету. На аўтамабільнай дарозе Орша — Коханава. Бліжэйшыя прыпынкі электрацягнікоў — Харобрава, Чэрвіна (~3 км). Насельніцтва 12,1 тыс. чалавек. (2006).
Герб і сцяг горада
Вядомы як сяло Барань (потым Старая Барань) з 1518 г.
Уласнасць Астрожскіх. К.І.Астрожскі заснаваў у Барані "кульны двор" — прадпрыемства па вырабу гарматных куль. З 1598 г. мястэчка Аршанскага павета ў
ВКЛ.
Механічны завод
У 1924—1960 гг. цэнтр сельсавета ў Аршанскім раёне. З 1935 г. рабочы пасёлак, з 1972 — горад. Насельніцтва пражывае кампактна.
Былы будынак багадзельні Аснову эканомікі горада складаюць прадпрыемствы машынабудавання, лёгкай і харчовай прамысловасці. Горадаўтвараючае прадпрыемства — фірма "Лёс". Шмат незанятых вытворчых плошчаў. Санаторый-прафілакторый "Лес". У горадзе 3 школы.
Бараньская Спаса-Праабражэнская царква (1993).