Пятніца, 26.04.2024, 10:53

БУРКА

Галоўная »
БУРКА — 1) мужчынская вопратка з башлыком, што надзявалі ў дарогу ў халоднае ці дажджлівае надвор'е наверх кажуха ці світкі. Доўгая, прамога крою, двухбортная, з адкладным каўняром, шырокім хлясцікам (радзей падпяразвалася поясам), 4 праразнымі кішэнямі (вертыкальнымі на грудзях, гарызантальнымі па баках); зашпільвалася на гузікі. Шылі з саматканага валенага сукна карычневага, чорнага ці шэрага колераў.

буркабурка
Бурка. Брагінскі раён

Святочныя буркі ўпрыгожвалі аблямоўкай, шнурком, дэкаратыўнай строчкай (штапам) і нашыўкамі з чорнага ці чырвонага сукна, тасьмы; найбольш выразна аздаблялі башлык. Узоры галінак, арнамент з ліній, зігзагаў, сетак, утвораныя штапам, стасаваліся з агульнымі канструкцыйнымі элементамі буркі.

Як тып вопраткі прыйшла ў Еўропу з Усходу (тэрмін лічыцца персідскім). На Беларусі вядома з 17 ст., напачатку як адзенне для верхавой язды. З канца 19 ст. пад уплывам гарадскога касцюма замацавалася ў сялянскім асяроддзі. Да 1950-х г. бытавала амаль на ўсёй Беларусі (у некаторых мясцовасцях называлася бурносам).

2) Шчыльная ўзорыстатканая спадніца з паўшарсцяной валенай саматканкі; святочнае паясное адзенне жанчын Магілёўшчыны, характэрна таксама для маларыцкага строю.

бурка
Бурка. Маларыцкі раён. Канец 19 ст.

Шылі з 4 — 5 полак, якія ткалі камбінаваным спосабам: узор выконвалі бранай, фон — шматнітовай тэхнікай. Бурка была адносна кароткай (закрывала калені) з запрасаванымі буйнымі складкамі. Аздаблялі вытанчаным геаметрычным арнаментам карычнева-чырвоных папярочных палос, што рытмічна чаргаваліся і заканчваліся больш шырокім дамінуючым шлякам па нізе. Буркі насілі да 1940-х г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.