Нядзеля, 19.05.2024, 03:36

«ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

Галоўная »
«ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» – грамадска-палітычная, эканамічная і літаратурная газета нацыянальна-дэмакратычнага напрамку. Выдавалася з 28.05 (10.06.) 1917 г. да лістапада 1918-га г. ў Мінску на беларускай мове. Рэдактар – Язэп Лёсік, дзядзька Якуба Коласа, паэт і празаік, вучоны-мовавед, грамадскі дзеяч, які за ўдзел у рэвалюцыйным руху царскімі ўладамі быў сасланы ў Сібір, дзе знаходзіўся з 1905-га г. па 1917-ы г.

Вольная Беларусь

Выдаўцом газеты быў Беларускі нацыянальны камітэт, што ўзнік у Мінску неўзабаве пасля Лютаўскай рэвалюцыі ў Расі; з ліпеня 1917-га Таварыства беларускай культуры. У 1917 г. выходзіла два разы на тыдзень, у 1918-м г. – штотыднёва. На першым этапе выступала за культурна-нацыянальную і дзяржаўную аўтаномію Беларусі ў складзе будучай дэмакратычнай федэратыўнай Расіі. Але пасля абвяшчэння 25 сакавіка 1918 г. незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі газета пачала выступаць за самастойную дэмакратычную Беларусь, заклікала да паўнакроўнага развіцця беларускай мовы і культуры, эканомікі, стварэння беларускага нацыянальнага войска, крытыкавала палітыку «ваеннага камунізму і цэнтралізму» бальшавікоў. Вялікі ўклад у дзейнасць «Вольнай Бедарусі» зрабілі пісьменнікі М.Гарэцкі, А.Гарун, Змітрок Бядуля. Савецкая ўлада пасля помсціла рэдактарскаму калектыву і аўтарам за іхнія незалежныя думкі.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1400]
Здарэнні [469]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.