Панядзелак, 06.05.2024, 01:52

ВЯСНЯНКІ

Галоўная »
ВЯСНЯНКІ – народныя творы з цыкла веснавых песень, што выконваліся ў час гукання вясны. Яны звычайна былі кароткія, простыя, звязаныя з календарным перыядам, мелі мэтай паўздзейнічаць на прыроду, папрасіць яе памагчы ў земляробчай справе.

Гуканне вясны і спяванне вяснянак у асобных мясцінах пачыналася з 1 сакавіка, а ўсюды – з 25 сакавіка. Яны адухоўлівалі вясну, міфалагізавалі гэты вобраз і ў той жа час падкрэслівалі рэалістычныя адносіны да яе. Асноўны сэнс – «замыканне» зімы і «адмыканне» лета. У многіх выпадках песні пачыналіся аднолькава: «Ці дазволіце, старыя людзі (старыя дзяды), нам вясну-красну выгукаці», «Блаславі, маці (Божа)». У звароце да старых альбо Бога выяўляўся водгук старажытнасці, калі ўсе важныя работы пачыналіся па дазволе старэйшын.

Побач з ушанаваннем абуджанай прыроды вялікую частку вяснянак складалі любоўныя песні, прысвечаныя таму светламу, што абуджалася вясной у чалавечай душы («воран крача – есці хоча, дзеўка плача – замуж хоча»). Яркі ўзор творчай апрацоўкі вяснянак у літаратуры даў Я.Купала. У яго «Вяснянцы» з паэмы «Яна і я» матывы прыходу вясны («Ой, брала вясна ў сонца ключы, Адчыняла сырую зямельку, Пускала на свет траву-мураву, адзявала ў лісце бярозы») спалучаны з матывамі заклікаў шчаслівага кахання («Каб доля, як мак цвіце, зацвітала, Каб каханне расло, як пшанічка, Каб мілы мяне мой верна любіў I галубіў ў святліцы, як шчасце»).
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1395]
Здарэнні [466]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.