Чацвер, 09.05.2024, 03:54

ГРАФІКА

Галоўная »
ГРАФІКА (ад грэч. пішу) – від выяўленчага мастацтва, які ўключае малюнак і друкаваныя мастацкія выявы (гравюра, літаграфія (адбітак пры пераносе фарбы пад ціскам з плоскай паверхні каменя на паперу), манатыпія (перанос алейных фарбаў ад рукі на ідэальна гладкую паверхню металічнай друкарскай формы) і інш., заснаваныя на мастацтве малюнка, але з уласцівымі ім выяўленчымі сродкамі і магчымасцямі.

На Беларусі графіка вядомая з XI ст. у афармленні рукапісных кніг (Тураўскае Евангелле, Полацкае Евангелле XII ст., Аршанскае Евангелле і інш.). Друкаваная графіка з'явілася з пашырэннем кнігавыдавецтва (Ф.Скарына і яго паслядоўнікі). 3 узнікненнем гравюры на метале пашырыўся дыяпазон графікі ў кніжным мастацтве XVII-XVIII стст. (Т.Макоўскі, Л.Тарасевіч, М. і В. Вашчанкі і інш.). Рысы мадэрн у графіцы найбольш яскрава выявіліся ў творчасці Ф.Рушчыца.

3 XIX ст. графіку выкарыстоўвалі ў часопісна-газетных выданнях. У 1920-я гг. ў выдавецкай графіцы працавалі Я.Драздовіч і інш. Кніжная графіка была паказаная ў 1927 г. на міжнароднай выставе ў Лейпцыгу. У станковай графіцы значнае месца займаў пейзажны жанр. У 1930-я графіка была ў заняпадзе.

Асноўныя тэндэнцыі яе 1960-х г. адлюстраваныя ў творчасці А.Кашкурэвіча, А.Паслядовіч, В.Шаранговіча, Б.Заборава, А.Лось і інш. 1970-я гады вызначыліся адметнай цікавасцю мастакоў да традыцый народнага мастацтва, да гістарычнай спадчыны беларускага народа (М.Купава, Я.Кулік, Ул. і М. Басалыгі і інш.), а 1980-я г. – афармленнем кніг для дзяцей і юнацтва (В.Славук, М.Селяшчук, М.Казлоў, В.Кліменка, У.Савіч і інш.). Розныя віды графікі развіваюцца і ў наш час.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1395]
Здарэнні [467]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.