Субота, 04.05.2024, 19:36

ГРОДЗЕНСКАЯ КАПЭЛА ТЫЗЕНГАЎЗА

Галоўная »
ГРОДЗЕНСКАЯ КАПЭЛА ТЫЗЕНГАЎЗА – прыдворны аркестр падскарбія надворнага ВКЛ А.Тызенгаўза (1733-1785), які наладзіў Гродзенскія каралеўскія мануфактуры, Гродзенскую музычна-тэатральную школу, Гродзенскі тэатр і першае на Беларусі перыядычнае газетнае выданне і быў арандатарам Гродзенскай друкарні.

Названая капэла існавала ў 1765-1780 гг. Вызначылася па прафесійным узроўні сярод іншых падобных гуртоў, суправаджала паказы Гродзенскага тэатра Тызенгаўзаў, касцельныя службы і інш. У рэпертуар уключаліся араторыі, месы (галоўнае касцельнае богаслужэнне, шматгалосны харавы твор), музычна-сцэнічныя творы, сімфоніі і побытавую музыку. У гэтай капэле праяўлялі мастацтва як замежныя майстры, так і тутэйшыя. У тым ліку і вельмі здольныя з прыгоннага люду, якія падрыхтоўваліся ў Гродзенскай музычна-тэатральнай школе або пры адпаведных установах-школах (па-сённяшняму, інстытуцка-універсітэцкага значэння) у Нясвіжы, Слоніме і інш. На вялікі жаль, з адстаўкай Тызенгаўза капэла распалася.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1394]
Здарэнні [466]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.