Субота, 18.05.2024, 14:04

ГРОДЗЕНСКІЯ КАРАЛЕЎСКІЯ МАНУФАКТУРЫ

Галоўная »
ГРОДЗЕНСКІЯ КАРАЛЕЎСКІЯ МАНУФАКТУРЫ дзейнічалі ў 2-й палове XVIII ст. у Гродзенскай, Брэсцкай эканоміях па ініцыятыве А.Тызенгаўза. У іх было 21 прадпрыемства.

У 1766-м г. заснавана «Кампанія шарсцяных мануфактур», буйнейшая з іх была ў Гарадніцы, дзе меліся прадзільнае, ткацкае, ваяльнае, стрыгальнае, варсаванае і фарбаванае аддзяленні; прадзільні з нямецкімі і галандскімі верацёнамі, 40 ткацкіх станкоў і інш.

Гродна стала буйным цэнтрам мастацкага ткацтва на Беларусі (вырабляліся дываны, шаўковыя, «літыя» паясы). На розных мануфактурах вырабляліся дарагія экіпажы і збруя, ніткі, ордэны, галуны, ювелірныя вырабы, жалезныя цвікі, іголкі. Кіравалі рознымі мануфактурамі кваліфікаваныя майстры, у тым ліку з Заходняй Еўропы і Расіі.

Пасля 1780 г. многія прадпрыемствы пачалі зведваць шматлікія фінансава-матэрыяльныя цяжкасці.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1399]
Здарэнні [469]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.