Субота, 04.05.2024, 00:36

ГРОШ

Галоўная »
ГРОШ (ад лац. вялікі) – а) буйная срэбраная манета некаторых еўрапейскіх дзяржаў. На Беларусі ў ХІV-ХV стст. распаўсюджваўся пражскі грош, які складаў аснову грашовай палітыкі ВКЛ. У 1337-м г. пачаўся выпуск польскіх грошаў (з 1772 г. чаканіліся з медзі). Першыя грошы ВКЛ з'явіліся ў час княжакня Аляксандра (1492-1506 гг.). Выпускаліся Віленскім (да 1562 г.) і Тыкоцінскім (у 1566 г.) манетнымі дварамі. 3 1664 г. медныя грошы пачалі чаканіць у Расіі;

б) у ВКЛ і Польшчы ХІV-ХVІІІ стст. – улікова-грашовае паняцце для найбольш дробных манет. У розны час на Беларусі былі ва ўжытку розныя грашовыя манеты з розных металаў, пачынаючы з рымскагадынарыя канца II – пачатку III стст. н.э. Першымі папяровымі грашыма ва ўсходняй Беларусі былі расійскія асігнацыі ўзору 1769 г, у заходняй – асігнацыі 1794 г. урада Касцюшкі.

У час Першай сусветнай вайны былі ва ўжытку металічныя і папяровыя нямецкія грошы, пазней – «совдензнакам» і іншыя савецкія рублі і капейкі, у Заходняй Беларусі дзейнічалі польскія маркі і злотыя. У Другую сусветную вайну былі ў абарачэнні і папяровыя савецкія, і нямецкія акупацыйныя грашовыя адзінкі. 3 1947-га г. ў БССР старыя грашовыя знакі пачалі мяняцца на агульнасаюзныя новыя рублі і капейкі.

25 мая 1992 г. выпушчаны разліковыя білеты Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. 31 ліпеня 1992-га г. грашовыя сістэмы Рэспублікі Беларусь і Расіі адасобіліся, у выніку чаго з'явіўся безнаяўны беларускі рубель. Пазней праводзіліся дэнамінацыі беларускага разліковага рубля са зменай маштабу цэн.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [471]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.