Пятніца, 03.05.2024, 23:59

АПАРТАМЕНТЫ

Галоўная »
АПАРТАМЕНТЫ (ад франц. appartement кватэра) — група жылых і дапаможных пакояў, звычайна на адным паверсе, выдзеленых у адзін комплекс для пражывання пэўнай асобы.

У беларускім сядзібна-палацавым дойлідстве вядомы з 16 ст. ў будынках шляхты і магнатаў, дзе існаваў падзел на жылую і парадную ці гаспадарчую палавіны. Жылая палавіна аддзялялася ад астатніх частак дома сенцамі. Прасцейшы варыянт апартаментаў аб'яднаныя ў адзіны блок жылое памяшканне і адна ці некалькі камор.

У 16 — 17 ст. вядомы і больш складаныя паводле планіроўкі апартаментаў, у якія ўваходзілі жылыя пакоі, алькеж, каморы, дадатковыя сенцы і г. д. (в.Ішкалдзь Баранавіцкага, в.Грозава Капыльскага раёнаў, г.Паставы).

У багатых палацах 17 — 19 ст. апартаменты мелі больш складаную будову памяшканняў, яны часам займалі цэлы паверх (г.п.Наваельня Дзятлаўскага раёна, г.Камянец).

У 2-й палове — 19 — 20 ст. прынцып стварэння асобных апартаментаў выявіўся ў секцыйных, блакіраваных і інш. дамах.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [471]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.