АСАВЕЦКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІГалоўная »
АСАВЕЦКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ размяшчаецца ў вёсцы Асавая Столінскага раёна Брэсцкай вобласці каля могілак. Пабудаваны ў 2003 г. з цэглы на месцы драўлянага храма, разабранага ў 1969 г. на будаўнічы матэрыял (захавалася драўляная двухярусная чатырохгранная шатровая званіца).
Вырашаны прамавугольным у плане з пяціграннай апсідай аб'ёмам пад двухсхільным дахам. Плоскасны двухярусны фасад фланкіраваны чатырохграннымі шатровымі вежамі, прасла паміж якімі завершана двухгранным шчытом. Фасады рытмічна расчлянёны высокімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі і плоскімі лапаткамі ў прасценках.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008.— 488 с.: іл.
|