БАБА – вялікі камяк гліны, спецыяльна падрыхтаваны як сыравіна для
ганчарных вырабаў. Лакальныя назвы кабылка, пень, стоўбік. Пры дапамозе доўбні (лапаты, праніка) збівалася з 2—3 розных па пластычнасці гатункаў ганчарнай гліны. Каб ачысціць ад мінеральна-раслінных дамешкаў і палепшыць пластычныя якасці сыравіны,
ганчары дробна стругалі бабу стругам, зрэзкай або церлі металічнай таркай.