Панядзелак, 29.04.2024, 01:02

БАБІНА ЛЕТА

Галоўная »
БАБІНА ЛЕТА – у народным календары цёплая пара ў канцы верасня — пачатку кастрычніка. Дні Бабінага лета надыходзілі пасля значнага пахаладання. На Беларусі бывае амаль штогод і прадаўжаецца ад некалькіх дзён да двух тыдняў.

Такая назва паходзіць ад таго, што на гэты час прыпадала пераважна «бабская» работа на агародзе і ў полі, a магчыма ад таго, што гэта кароткае «лета» атаясамлівалі з кароткім «бабіным векам». Пагодлівае надвор'е спрыяла ўборцы гародніны, копцы бульбы, у гэты час церлі і трапалі лён і каноплі.

З назвай бабіна лета звязана шмат народных песень. На Мядзельшчыне бабіным летам называлі тыдзень перад пакровамі, калі праводзілася варажба на «шчаслівую бабулю» (бабку). Усе дні бабінага лета загадзя размяркоўвалі паміж практыкуючымі ў наваколлі бабкамі-павітухамі: напрыклад панядзелак — Тэклі, аўторак — Юстыны, серада — Марцэлі і г.д. На чый дзень выдавалася сонечнае і ціхае надвор'е, лічылася, што рука ў той бабулі лёгкая і шчаслівая, адпаведна і роды будуць лёгкія, дзіця — шчаслівае. «Светлая варажба» надавала ўпэўненасць будучым маці ў паспяховым заканчэнні іх цяжарнасці.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [145]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.