Нядзеля, 28.04.2024, 22:59

БАБРОВЫЯ ГОНЫ

Галоўная »
БАБРОВЫЯ ГОНЫ — месцы рассялення баброў, бабровыя калоніі. Лакальныя назвы баброўня, гоны, жэрамя. З часоў Кіеўскай Русі знаходзіліся ў прыватнай уласнасці прывілеяваных колаў грамадства.

У Вялікім княстве Літоўскім бабровыя гоны належалі тым уласнікам, на чыёй зямлі знаходзіліся. Здаўна былі пад аховай закона. Паводле «Рускай праўды», за крадзеж бабра спаганяўся штраф. Артыкулам «Пра бабровыя гоны» Статута Вялікага княства Літоўскага 1529 запаведнасць бабровых гонаў замацавана законам. Пад пагрозай штрафу забаранялася абкошваць, абворваць і секчы лазу вакол бабровых гонаў на адлегласці кінутай палкі. За паляванне на бабра прадугледжваўся штраф (за карага бабра капа грошай, за чорнага — дзве). Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 павялічыў штраф удвая.

Лоўляй баброў і наглядам за бабровым гонам займаліся баброўнікі. У вялікіх маёнтках за іх працай наглядаў баброўнічы. У 1551 г. полацкая і віцебская шляхта дамаглася выдання «Уставы аб людзях паходжых», паводле якой павіннасць лавіць баброў была пашырана на вольных сялян. Лавілі баброў адмысловымі сеткамі, капканамі, стралялі з лука, стрэльбы.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [145]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.