БАБРОЎНІЦКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
БАБРОЎНІЦКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца ў цэнтры вёскі Баброўнікі Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці. Узведзена ў 19 ст. з цэглы.
Твор народнага дойлідства. Вырашана чатырохграннай прысадзістай вежай пад шатровым пакрыццём з крыжом мастацкай коўкі ў завяршэнні. Франтальная грань прарэзана арачным зашклёным праёмам.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008.— 488 с.: іл.
|