Панядзелак, 29.04.2024, 04:31

БАБРУЙСКІ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ

Галоўная »
БАБРУЙСКІ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ заснаваны ў 1924 у г.Бабруйск. У 1924-30 гг. і 1935-38 гг. называўся Бабруйскі акруговы краязнаўчы музей, у 1944-54 гг. — абласны гісторыка-краязнаўчы. З 01.12.2005 г. установа культуры з сучаснай назвай.

Бабруйскі краязнаўчы музей

Асновай першай экспазіцыі музея стала асабістая калекцыя яго заснавальніка і першага дырэктара Ц.Я.Славіна. У 1927 г. фонды музея папоўніліся экспанатамі выстаўкі дасягненняў народнай гаспадаркі Бабруйска, на той час дзейнічалі аддзелы: выкапняў, жывёл, раслін, лесу, паляводства, пчалярства, санітарнай асветы, мелася багатая калекцыя мінералаў. У 1930 г. пераехаў у новы будынак, адкрыліся новыя аддзелы: гістарычны, рэлігіі, прамысловасці. Фонды музея ў 1940 г. перавысілі 3 тыс. адзінак захоўвання. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі будынак музея быў разбураны, яго фонды разрабаваны, большасць экспанатаў страчана.

Бабруйскі краязнаўчы музей

Адноўлены музей прыняў першых наведвальнікаў 24.07.1945 г. У 1960-я гг. адбыўся капітальны рамонт музейных будынкаў, сфарміравалася новая экспазіцыя, якая ўключала аддзелы: прыроды краю, гісторыі краю ў дасавецкі перыяд, гісторыі Бабруйшчыны ў 1917-41 гг., перыяду Вялікай Айчыннай вайны 1941-45 гг., развіцця горада ў пасляваенны і сучасны перыяды. У маі 1988 г. Бабруйскі гарвыканком прыняў рашэнне аб рэканструкцыі пад музейныя патрэбы будынка — помніка архітэктуры пачатку 20 ст. З 01.10.1996 г. музей працуе ў новым будынку. Музеем кіравалі Ц.Я.Славін, М.В.Магілянскі, М.Р.Ключановіч, Ф.Р.Сідарэнка, С.М.Філіпава, Б.П.Ермакоў, І.С.Браслаўскі. З 1987 г. дырэктар Н.П.Арцёмчык.

Бабруйскі краязнаўчы музей
Бабруйскі краязнаўчы музей

Асноўны фонд музея (2008) налічвае 15 396 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — 18 348 адзінак Экспазіцыя размешчана ў 10 залах, мае раздзелы: «Археалогія краю», «Гісторыя краю ў дасавецкі перыяд», «Рэвалюцыйны pyx у краі», «Гісторыя краю ў 1918-41 гг.», «Бабруйшчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны», «Гісторыя развіцця горада ў пасляваенны і сучасны перыяды», «Этнаграфія краю», «Культурнае жыццё сучаснага горада», «Прырода краю і ахова навакольнага асяроддзя». Экспанаты асноўнага фонду аб'яднаны ў 28 калекцый: археалогія, жывапіс, графіка, скульптура, шкло, кераміка, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, нумізматыка, баністыка, агнястрэльная зброя, халодная зброя, боепрыпасы і часткі зброі, вайсковая амуніцыя, адзенне, механізмы і дэталі да іх, прылады працы і прыстасаванні, прыборы і апараты, прадметы побыту, прадметы з утрыманнем каштоўных металаў, прыродазнаўчая калекцыя, дакументы, сфрагістыка, фалерыстыка, фонадакументы, фотадакументы, друкаваныя выданні і інш. Прадстаўлены археалагічныя знаходкі, дакументы пра будаўніцтва і гісторыю Бабруйскай крэпасці, дзейнасць у Бабруйску дзекабрыстаў, матэрыялы пра заснавальніка беларускай драматургіі В.І.Дуніна-Марцінкевіча, партызанскі і падпольны pyx у гады польска-савецкай 1919-20 гг. і Вялікай Айчыннай войнаў, вызваленне горада і краю ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у ходзе Бабруйскай наступальнай аперацыі 24-29.06.1944 г., матэрыялы аб развіцці горада на сучасным этапе, этнаграфічныя звесткі і інш.

Бабруйскі краязнаўчы музей
Бабруйскі краязнаўчы музей

Музей прымаў удзел у арганізацыі святкавання 620-годдзя Бабруйска, міжнароднага фестываля «Вянок дружбы», у стварэнні выстаўкі, прысвечанай В.І.Дуніну-Марцінкевічу, да Дня беларускай пісьменнасці ў Шклове. На яго базе таксама праводзяцца краязнаўчыя канферэнцыі і конкурсы, лекцыі, сустрэчы з навукоўцамі, пісьменнікамі, ветэранамі вайны і працы, у тым ліку сумесна з гарадскім упраўленнем адукацыі, гаррайваенкаматам. Ажыццяўляюцца збор матэрыялаў па гісторыі краю, аб сучасным этапе жыцця горада, праграма археалагічных раскопак на тэрыторыі горада і раёна. Вялікая ўвага надаецца папулярызацыі ведаў пра заслужаныя, народныя і ўзорныя калектывы, іх перамогі на творчых конкурсах. Калектыў музея супрацоўнічае са сродкамі масавай інфармацыі, у тым ліку каналамі АНТ, Першым Нацыянальным, «ЛАД», Магілёўскім абласным тэлебачаннем, гарадской газетай «Бабруйскае жыццё». У 2007 г. у музеі праведзены 414 экскурсій, арганізаваны 10 выставак, яго наведалі больш за 30,7 тыс. чалавек.

Адрас: 213826, г.Бабруйск, вул.Сацыялістычная, 56/40
Тэлефоны: +375-225-52-27-31; +375-225-52-07-95
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [145]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.