Панядзелак, 29.04.2024, 10:51

БАГДАНОВІЧА MAKCІMA ЛІТАРАТУРНАГА МУЗЕЯ ФІЛІЯЛ «БЕЛАРУСКАЯ ХАТКА»

Галоўная »
БАГДАНОВІЧА MAKCІMA ЛІТАРАТУРНАГА МУЗЕЯ ФІЛІЯЛ «БЕЛАРУСКАЯ ХАТКА» адкрыты для наведвальнікаў у 1991 г. у Мінску. Экспазіцыя агульнай плошчаю 92,1 м² размясцілася ў доме, які мае вялікую каштоўнасць для гісторыі нацыянальнай культуры. Гэта адзінае ўцалелае месца ў Мінску, дзе ў 1916-17 гг. жыў і тварыў беларускі паэт Максім Багдановіч. Тут разгорнута экспазіцыя, аформленая ў характэрным для таго перыяду стылі «мадэрн», якая з'яўляецца своеасаблівым арганічным працягам раздзела асноўнай экспазіцыі Літаратурнага музея М.Багдановіча, прысвечанага тэме вяртання паэта на Радзіму. Адначасова гэта самастойная экспазіцыя, дзе падрабязна распавядаецца пра мінскі перыяд жыцця і творчасці паэта, нацыянальны і літаратурна-грамадскі рух у Мінску ў час 1-й сусветнай вайны. Цалкам адноўлены мемарыяльны пакой М.Багдановіча, часткова — пакоі беларускага пісьменніка З.Бядулі (па запрашэнні якога ў гэтым доме жыў М.Багдановіч) і яго сясцёр.

філіял музея Максіма Багдановіча "Беларуская хата"

Адным з самых цікавых экспанатаў «Беларускай хаткі» з'яўляецца старажытны лялечны тэатр батлейка, які ў спалучэнні з усёй экспазіцыяй утварае арганічны сінтэз музея і тэатра. У філіяле рэгулярна адбываюцца батлеечныя спектаклі.

Адрас філіяла: 220007, г.Мінск, вул.Рабкораўская, д.19.
Тэл.: +375-17-200-62-13.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [145]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.