Пятніца, 26.04.2024, 03:36

БАГДАНОВІЧА МАКСІМА МУЗЕЙ

Галоўная »
БАГДАНОВІЧА МАКСІМА МУЗЕЙ у Гродне заснаваны ў 1986 г. як літаратурны аддзел Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея ў доме, у якім жыла сям'я Багдановічаў (вул. 1 Мая, 10). Плошча экспазіцыі 56 м². Яна знаёміла з выглядам Гродна канца 19 ст. Тут былі змешчаны фотаздымкі і паштоўкі канца 19 — пачатку 20 ст., сямейныя фатаграфіі і асабістыя рэчы беларускага паэта Максіма Багдановіча, яго прыжыццёвы зборнік «Вянок» (1913 г., і перавыданне 1927 г.). Другі раздзел быў прысвечаны наведванню М.Багдановічам Ракуцёўшчыны. Экспазіцыя таксама знаёміла з дзейнасцю газеты «Наша ніва» і выдавецкай суполкі «Загляне сонца і ў наша аконца», мінскім перыядам жыцця і творчасці паэта і апошнімі месяцамі яго жыцця ў Ялце. Былі прадстаўлены творы беларускіх мастакоў пра М.Багдановіча, аформлены інтэр'ер кабінета-кватэры Багдановічаў.

Максім Багдановіч
Максім Багдановіч

У сувязі з пашырэннем плошчы і стварэннем новай экспазіцыі і ў адпаведнасці з рашэннем Гродзенскіх абласных выканкома і Савета дэпутатаў ад 21.11.1994 г. літаратурны аддзел абласнога гісторыка-археалагічнага музея з 01.01.1995 г. пераўтвораны ў самастойную ўстанову культуры «Музей Максіма Багдановіча». З 1998 г. сучасная назва. Дырэктар А.В.Гайко.

Максім Багдановіч

Асноўны фонд музея (2008) налічвае 10 920 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — 2 921 адзінкі. Плошча экспазіцыі 150 м².

Максім Багдановіч

У музеі захоўваюцца прадметы духоўнай і матэрыяльнай культуры, звязаныя з жыццём і дзейнасцю М.Багдановіча. Шырока прадстаўлены калекцыі музейных прадметаў па тэмах: скульптура, старадрукі, народнае мастацтва, нумізматыка, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і музычныя інструменты, жывапіс, графіка, этнаграфія і побыт, мэбля, фота- і фонаматэрыялы, кераміка. Сярод экспанатаў асабістыя рэчы паэта (чайная лыжка, драўляная рамка для фатаграфіі), інкруставаная шкатулка, якая належала маці паэта, арыгіналы фотаздымкаў сям'і Багдановічаў, 2 арыгіналы аўтарскага зборніка «Вянок» выдання 1913 г., а таксама літаратурная спадчына паэтаў і празаікаў Гродзеншчыны — М.Васілька, А.Карпюка, В.Быкава, Л.Ялоўчык, Д.Бічэль-Загнетавай, Ю.Голуба, А.Пяткевіча і інш.

Максім Багдановіч

Экспазіцыя музея размешчана ў 5 залах. Адна з іх уяўляе партрэтную галерэю славутых людзей Беларусі. Багаццем зместу і вобразна-мастацкага афармлення вылучаюцца экспанаты залы «Гродзенскі перыяд жыцця сям'і Багдановічаў». Яны знаёмяць наведвальнікаў музея з асаблівасцямі культурнага жыцця Гродна на мяжы 19 — 20 ст., гадамі дзяцінства М.Багдановіча, бацькамі паэта Адамам Ягоравічам і Марыяй Апанасаўнай (Мякота) і іх дзецьмі. Выклікаюць цікавасць экспанаты, звязаныя з літаратурным дэбютам паэта ў газеце «Наша ніва», творчасцю пісьменнікаў, этнографаў і фалькларыстаў Гродзеншчыны, пераездам сям'і Багдановічаў у Ніжні Ноўгарад, а таксама паштоўкі пачатку 20 ст. з краявідамі Гродзеншчыны. Зала «Літаратурна-грамадскі рух канца 19 — пачатку 20 ст.» адлюстроўвае творчасць М.Багдановіча як паэта, перакладчыка і літаратуразнаўцы, дзейнасць «Беларускага выдавецкага таварыства», выдавецкай суполкі «Загляне сонца і ў наша аконца», газеты «Наша ніва» ў 1906-15 гг., яраслаўскі перыяд жыцця М.Багдановіча (творчыя аспекты). Ёсць спецыяльныя раздзелы, прысвечаныя паўстанню 1863-64 гг., творчасці Цёткі, З.Верас, дзейнасці М.Радзівіл, якая аказвала матэрыяльную дапамогу ў выданні кніг М.Багдановіча. У музеі 4 мемарыяльныя пакоі: кабінет бацькі, пакой маці, дзіцячы пакой, гасцёўня. Зала (аддзел) «Гродзеншчына літаратурная: мінулае і сучаснасць» прысвечана жыццю і творчасці Э.Ажэшкі, М.Васілька, Я.Брыля, А.Карпюка, В.Быкава, Д.Бічэль-Загнетавай і інш.

Максім Багдановіч
Максім Багдановіч

Традыцыйнымі ў музеі сталі літаратурна-музычныя вечарыны, творчыя сустрэчы, музейныя заняткі, агульныя і тэматычныя экскурсіі, часовыя выстаўкі.

Адрас: г.Гродна, вул. 1-га Мая, 10
Тэл.: 8-015-72-22-54
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.