БЕЛІЦКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА МУЧАНІКА ЮРЫЯГалоўная »
БЕЛІЦКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА МУЧАНІКА ЮРЫЯ размяшчаецца ў цэнтры вёскі Беліца Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудаваны ў пачатку 21 ст. з цэглы.
Архітэктура храма вырашана ў стылізаваных суровых і лапідарных формах раманскага стылю. Вырашаны прамавугольным у плане аб'ёмам пад высокім двухсхільным дахам. Плоскасны фасад фланкіраваны дзвюма чатырохграннымі шатровымі вежамі, прасла паміж якімі завершана двухгранным шчытом. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны стральчатымі аконнымі праёмамі і пілонамі-контрфорсамі ў прасценках.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|