БЕРДАЎСКАЯ КАПЛІЦА НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫГалоўная »
БЕРДАЎСКАЯ КАПЛІЦА НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫ размяшчаецца ў цэнтры вёскі Бердаўка Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Учынены ў былым адміністрацыйным будынку другой палавіны 20 ст. як часовая да пабудовы новага касцёла.
Да тарца працяглага прамавугольнага ў плане зруба пад двухсхільным дахам далучана мураваная чатырохгранная шатровая вежа-званіца. Фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і брусамі-сцяжкамі ў прасценках.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|