БЕЗДЗЕЖСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
БЕЗДЗЕЖСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на могілках на паўднёва-заходняй ускраіне вёскі Бездзеж Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці.
Узведзена ў канцы 18 ст. з цэглы ў гонар перамогі канфедэратаў М.К.Агінскага над расійскім корпусам генерала А.Албічава 06.09.1771 г. (па іншых звестках у гонар Канстытуцыі Рэчы Паспалітай 03.05.1791).
Помнік архітэктуры класіцызму. Вырашана трох'яруснай чатырохграннай вежай пад шатровым дашкам. Ніжні ярус крапаваны арачнымі нішамі-экседрамі, другі — глухі, трэці адкрыты арачнымі прасветамі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|