Субота, 27.07.2024, 03:22

БЕЗДЗЕЖСКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫ

Галоўная »
БЕЗДЗЕЖСКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫ размяшчаецца ў заходняй частцы вёскі Бездзеж Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Пабудаваны ў 1915 г. з цэглы паводле праекта гродзенскага губернскага інжынера А. Савіча (1906 г.).


Першы драўляны касцёл збудаваны ў 16 ст. У 1820 г. прэлатам Антоніем Гедройцам вымураваны новы храм, пераўтвораны ў 1865 г. ў праваслаўную царкву. 27.06.1914 г. намаганнямі фінансіста Скірмунта закладзены існуючы цяпер храм. Будаўніцтва санкцыяніраваў міністр унутраных спраў, які, аднак, настойваў на будаўніцтве драўлянага храма. Будаўніцтва завершана ў 1915 г. па фундацыі мясцовага памешчыка Карла Орды, які яшчэ ў 1907 г. ахвяраваў на гэтыя мэты дзве дзесяціны зямлі і будаўнічы матэрыял, і на сродкі сялян.

Помнік архітэктуры неакласіцызму. Вырашаны адзіным прамавугольным выцягнутым па падоўжнай восі аб'ёмам пад пакатым двухсхільным дахам з вальмай над алтарнай часткай. Архітэктура фасадаў мае плоскасны характар. Галоўны фасад завершаны трохвугольным франтонам з невялікай цыліндрычнай сігнатуркай. Уваход аформлены парталам з паўкруглай люкарнай. Сцены ўнутры і звонку крапаваны пілястрамі і завершаны развітым антаблементам.

Малітоўная зала перакрыта плоскай бэлечнай столлю і пераходзіць у вылучаную бакавымі сакрысціямі прамавугольную апсіду. Над уваходам на двух калонах узняты крывалінейнага абрысу хоры.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 39
Гасцей: 39
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.