Пятніца, 26.04.2024, 17:01

БЯЛЫНІЦКАГА-БІРУЛІ В.К. МЕМАРЫЯЛЬНЫ МУЗЕЙ

Галоўная »
БЯЛЫНІЦКАГА-БІРУЛІ В.К. МЕМАРЫЯЛЬНЫ МУЗЕЙ — філіял Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Адкрыты 24.12.1982 г. у г.Магілёў у будынку, які з'яўляецца помнікам грамадзянскай архітэктуры 17 ст. Экспазіцыя музея знаёміць з жыццём і творчасцю беларускага мастака Вітольда Каятанавіча Бялыніцкага-Бірулі. Вялікі ўклад у стварэнне філіяла ўнесла дырэктар Дзяржаўнай карціннай галерэі А.В.Аладава. Кіраўнікі музея: В.В.Сайко, з 1989 г. Н.Р.Статуева.

Бялыніцкага-Бірулі В.К. мемарыяльны музей

Фонд музея (2008) налічвае 114 твораў жывапісу, 39 прадметаў этнаграфіі і побыту, 81 адзінку фотаматэрыялаў і інш. Агульная плошча музея 712 м². Плошча экспазіцыйных памяшканняў 484 м², выставачнай залы 80 м².

Бялыніцкага-Бірулі В.К. мемарыяльны музей

На 1-м паверсе прадстаўлена мемарыяльная частка экспазіцыі. Значная колькасць рэчаў перададзена музею ўдавой мастака Аленай Аляксееўнай. Сярод экспанатаў: дакументы, фотаздымкі мастака і яго сям'і ў розныя гады жыцця, з вядомымі рускімі жывапісцамі на святкаванні 40-годдзя перасоўных выставак, з групай беларускіх мастакоў у Мінску, з вядомымі майстрамі савецкага жывапісу ў залах Музея Акадэміі мастацтваў у Ленінградзе, асабістыя рэчы В.Бялыніцкага-Бірулі — эцюднік, палітра, пэндзлі, паляўнічае ружжо, мэбля, лісты І.Рэпіна, у адным з якіх рускі жывапісец высока ацэньвае работы маладога пейзажыста, і інш. У музеі захоўваюцца медаль, якім адзначана карціна В.Бялыніцкага-Бірулі «Зімовы сон» на выстаўцы ў Барселоне ў 1911 г., дыпломы, віншавальныя адрасы буйнейшых майстроў выяўленчага мастацтва; выданні, прысвечаныя творчасці мастака, і інш. Тут знаходзяцца таксама работы яго блізкіх сяброў — мастакоў А.Маравава, Ф.Мадорава і інш.

Бялыніцкага-Бірулі В.К. мемарыяльны музей

На 2-м паверсе змешчаны жывапісныя творы і эцюды жывапісца, значная частка якіх была створана ў савецкі час (сюжэтна-тэматычныя карціны, прысвечаныя рэканструкцыі сельскай гаспадаркі ў саўгасе «Гігант», будаўніцтву «Азоўсталі», асваенню Поўначы, і інш.). У экспазіцыі прадстаўлены работы з выявамі помнікаў рускага драўлянага дойлідства, («Дзевяціглавая драўляная царква», «Млын на Паўночнай Дзвіне», абедзве 1944 г.), памятных мясцін, звязаных з жыццём дзеячаў рускай гісторыі і культуры Л.Талстога, А.Пушкіна, П.Чайкоўскага і інш. Адно з цэнтральных месц займае твор В.Бялыніцкага-Бірулі «Беларусь. Зноў зацвіла вясна» (1947).

У мансардзе музея знаходзіцца выставачная зала, дзе адбываюцца выстаўкі выяўленчага мастацтва з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея, Саюза мастакоў Беларусі, дзіцячай творчасці.

У музеі праводзяцца экскурсіі, заняткі для школьнікаў, навучэнцаў і студэнтаў, лекцыі, семінары для педагогаў і інш.

Адрас: 212030, г.Магілёў, вул.Ленінская, 37
Тэл.: +375-222-224-887; +375-222-220-409
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.