Субота, 27.07.2024, 03:10

БЯРОЗАВІЦКАЯ КАПЛІЦА МАЦІ БОЖАЙ ВАСТРАБРАМСКАЙ

Галоўная »
БЯРОЗАВІЦКАЯ КАПЛІЦА МАЦІ БОЖАЙ ВАСТРАБРАМСКАЙ размяшчаецца ў вёсцы Бярозаўка Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. Пабудавана ў 2002—03 гг. з цэглы і бутавага ка меню на аснове перададзенага калгаснага канторскага будынка.


Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам, перакрыжаваным па цэнтры трансептам. Над сяродкрыжжам двухсхільных дахаў узведзена двух'ярусная чатыхрогранная шатровая вежа. Уваход вырашаны двухслуповым ганкам пад двухсхільным пакрыццём. На фоне атынкаваных сцен паліхромнай бутавай муроўкай вылучаны тарцы трансепта, двухгранныя шчыты якіх расчлянёны строенымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў арачных ліштвах. Вуглы ўмацаваны цаглянымі пілонамі-контрфорсамі.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 56
Гасцей: 56
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.