Субота, 27.07.2024, 03:14

БЯРОЗАВІЦКІ КАСЦЁЛ СПАСЛАННЯ СВЯТОГА ДУХА

Галоўная »
БЯРОЗАВІЦКІ КАСЦЁЛ СПАСЛАННЯ СВЯТОГА ДУХА размешчаны ў горадзе Бярозаўка Лідскага раёна Гродзенскай вобласці.


Пабудаваны ў 1992 г. з цэглы. Парафія зацверджана ў 1928 г. дэкрэтам віленскага біскупа Р.Ялбжыкоўскага. Папярэдні касцёл быў пабудаваны ў 1931 г. з цэглы на сродкі шклозавода, у 1932 г. асвячоны, у 1953 г. закрыты і зруйнаваны (пабудаваны рабочы інтэрнат). Намаганнямі вернікаў і ксяндза А.Стапыры, ахвяраваннямі з Польшчы 07.06.1992 г. асвячоны вуглавы камень і пачата будаўніцтва касцёла, скончанае ў 1993 г. 18.08.2001 г. асвячоны біскупам А.Дзям'янкам; пабудавана капліца, пастаўлены крыж, добраўпарадкавана тэрыторыя.

Твор архітэктуры неаготыкі. Крыжовы ў плане храм з крыламі трансепта, апсідай, нартэксам-званіцай. Асацыяцыі з сярэдневяковай готыкай выклікаюцца лапідарнасцю аб'ёмаў, суровай плоскаснасцю фасадаў, выкладзеных цэглай і члянёных высокімі арачнымі вокнамі, высотнай дамінантай чатырохграннай званіцы, аркатурай галоўнага фасада, стромкасцю чарапічных дахаў.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 54
Гасцей: 54
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.