БЯРОЗАЎСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
БЯРОЗАЎСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца ў горадзе Бяроза Брэсцкай вобласці на могілках. Пабудавана ў другой палавіне 19 ст. з цэглы.
Помнік архітэктуры архаікі перыяду гістарызму. Вырашана чатырохграннай пірамідай з прамавугольнай нішай на франтальнай грані для мемарыяльнай дошкі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|