БЛІНЫ — традыцыйны мучны выраб. Лакальная назва блінцы. Пшанічную, жытнюю, ячную, грэцкую ці аўсяную муку замешваюць на малацэ або сыраквашы, сыроватцы. Бліны рабіліся кіслыя, на рошчыне, і прэсныя, на содзе. У цеста часам дадаюць яйкі, цукар. Пякуць на падмазцы. Падаюць з мачанкай, падсмажаным салам, смятанай, малаком. З пшанічнай мукі пякуць невялікія тоўстыя бліны —
аладкі і тонкія —
наліснікі. Апошнія начыняюць тварагом, мясам і інш.
Бліны шырока вядомы на ўсёй Беларусі.