Субота, 27.07.2024, 05:58

НАЛІСНІКІ

Галоўная »
НАЛІСНІКІ — тонкія бліны з пшанічнай мукі. Называлі таксама налеснікі. Муку, часам падмяшаўшы трохі крухмалу, раскалочваюць у вадзе або малацэ на рэдкае цеста (на бліны разводзяць гусцей), дадаюць яйцо.

Каб наліснікі былі больш пышнымі і мяккімі, яечны бялок збіваюць на пену і, дадаючы патроху, падмешваюць у цеста. На патэльню цеста наліваюць тонкім слоем, каб толькі закрыць яе дно. У наліснікі загортваюць (завіваюць) тварог, мак, мятыя ягады, мёд, варэнне, скваркі, у наш час — фарш з варанага мяса.

Часта наліснікі спажываюць без начынкі: перагінаюць іх у чатыры столкі і складваюць у макацёр ці каструлю, заліваюць смятанай або маслам і ставяць у печ (у лёгкі дух); ядуць таксама з мёдам, варэннем.

Вядомы на Беларусі амаль паўсюдна. На Слаўгарадчыне наліснікамі называлі тоўстыя бліны з хлебнага цеста. Тонкія бліны з аўсянай мукі ў Докшыцкім раёне называюць цадовікі.

Аўтар: Г.Ф. Вештарт
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.