БОГІНСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
БОГІНСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца ў цэнтры вёскі Богіна Браслаўскага раёна на паўночнай ускраіне возера Богінскае, каля моста. Пабудавана ў першай палавіне 20 ст. з бутавага каменю. Адноўлена ў 1990-я гг.
Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам, завершаным над двухгранным шчытом фасада двух'яруснай чатырохграннай шатровай званічкай. Пазбаўленыя архітэктурнага дэкору фасады прарэзаны прамавугольнымі уваходнымі дзвумя арачнымі аконнымі праёмамі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|