Пятніца, 20.09.2024, 06:18

БУДА

Галоўная »
БУДА — 1) прадпрыемства са спецыяльна абсталяванай печчу для смалакурэння, гонкі дзёгцю, выпальвання драўнянага вугалю, вытворчасці паташу. Былі распаўсюджаны ў 15 — сярэдзіне 19 ст., галоўным чынам у лясістай усходняй і паўдневай частках Беларусі (Падняпроўе і Палессе).

Належалі буйным землеўладальнікам і лесапрамыслоўцам, якія выкарыстоўвалі працу прыгонных сялян, a пазней наёмных рабочых. Асноўнымі катэгорыямі рабочых на будах былі буднікі — клёпачнікі, карытнікі, палівачы і іншы абслугоўваючы персанал — конюхі, кавалі, бондары, цагельнікі і інш., адміністрацыйны апарат — атаман, пісар, казначэй (шафар) і наглядчык (дазорца).

На тэрыторыі Беларусі знаходзіліся вытворчы ўчастак, склады для сыравіны і гатовай прадукцыі, памяшканні для адміністрацыі і абслугоўваючага персаналу. З сярэдзіны 19 ст. ў сувязі са скарачэннем сыравіннай базы і паніжэннем попыту на прадукцыю будаў паступова пачалі знікаць.

2) Лясны пасёлак, у якім жылі буднікі. У 2-й палову 19 ст. такія пасёлкі ператварыліся ў звычайныя вёскі, за якімі захавалася назва Буда. Глядзіце таксама Паташня.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [196]
Адукацыя [38]
Спорт [1419]
Здарэнні [496]
Грамадства [494]
Эканоміка [38]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Верасень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.