БУРАКІ — традыцыйная рэдкая страва. Вараць з салодкіх пакрышаных кавалачкамі буракоў, дадаюць капусны або гурочны расол,
квас, воцат і спецыі. Гатуюць з мясам ці заскварваюць, прыпраўляюць смятанай. Ядуць з хлебам,
бульбай. Пашырана на ўсёй Беларусі.