БУСАК — 1) доўгі абчасаны шост, які служыў для перасоўвання драўляных суднаў на мелкаводдзі. На ніжнім канцы бусака быў жалезны наканечнік, на верхнім — драўляная падушка, на якую рабочыя налягалі грудзьмі, упіраючы бусак у дно ракі. Для ходу на бусаку на кожным борце
берліны станавілася да 15 рабочых.
2) Toe, што і
багор.