Субота, 27.04.2024, 19:30

БЫХАЎСКІ РАЁННЫ ГІСТОРЫКА-КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ

Галоўная »
БЫХАЎСКІ РАЁННЫ ГІСТОРЫКА-КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ заснаваны ў г.Быхаў паводле рашэння Бюро ЦК КПБ ад 04.06.1979 г. Адкрыты для наведвальнікаў 29.06.1984 г. Базай для яго стварэння стаў музей рэдакцыі раённай газеты «Маяк Прыдняпроўя», які дзейнічаў з 22.04.1970 г. на грамадскіх пачатках. У розныя гады музеем кіравалі І.В.Вараб'ёў, С.М.Бажкоў. З 1990 г. дырэктар Л.М.Буштак.

Асноўны фонд музея (2008) налічвае 5599 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — 1852 адзінак. Сярод экспанатаў матэрыялы па гісторыі Быхаўскага замка, пра падзеі Паўночнай вайны 1700-21 гг., вайны 1812 г., грамадзянскай вайны і інтэрвенцыі 1918-20 гг., Вялікай Айчыннай вайны і ўдзел у ёй землякоў, дакументы, прысвечаныя ўраджэнцу раёна маршалу авіяцыі С.А.Красоўскаму. Прадстаўлены матэрыялы пра развіццё эканомікі, медыцыны, адукацыі, культуры і спорту раёна, пра жывёльны і раслінны свет Быхаўшчыны. Музей мае багатыя нумізматычную, этнаграфічную, археалагічную (у тым ліку зуб і фрагменты біўняў маманта, каменныя прылады працы) калекцыі, зборы твораў жывапісу, графікі, скульптуры. У фондах захоўваецца шмат мемарыяльных рэчаў, якія належалі знакамітым быхаўчанам.

У снежні 2000 г. музей закрыты для наведвальнікаў. У 2002 г. рашэннем Быхаўскага райвыканкама яму перададзены іншы будынак, рэканструкцыя якога вядзецца з 2005 г. На 01.07.2008 г. дзеючай экспазіцыі музей не мае.

Адрас: 213320, г.Быхаў, вул.Аскаленка, 21-а
Тэл.: +375-2231-58-558

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [144]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.