Нядзеля, 28.04.2024, 03:26

ДАМАВІК, хатнік, гаспадар

Галоўная »
ДАМАВІК, хатнік, гаспадар – вобраз у старадаўніх павер’ях беларусаў і іншых народаў. На Беларусі яго ўяўлялі ў выглядзе старога чалавека ў белай вопратцы, з сівой барадой і доўгімі валасамі, які жыў у хаце (пад печчу ці за печчу – падпечнік, запечнік) або ў сенцах, каморы, клеці.

Паводле павер’яў у кожнай хаце (сям’і) быў свой дамавік (увасабляў памерлага гаспадара – апекуна патрыярхальнай сям’і), які нібыта ахоўваў дом, маёмасць, клапаціўся пра гаспадарку (запальваў агонь, прасушваў збожжа ў клеці, даваў корм коням), назіраў за сямейным побытам, а тых, хто быў вінаваты ў сямейных сварках, нядбайна вёў гаспадарку, караў (шкодзіў жывёле і інш.). Прымхлівыя людзі імкнуліся задобрыць дамавіка: у памінальныя і святочныя дні яго гукалі да стала, "частавалі" лепшымі стравамі, звярталіся з просьбай, каб не рабіў шкоды.

Рэлігійнае значэнне вобраз дамавіка страціў у канцы 19 – пачатку 20 ст. і знайшоў адлюстраванне ў беларускім фальклоры (пераважна ў былічках).

Аўтар: М.Ф. Піліпенка
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [145]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.