Нядзеля, 05.02.2012, 05:11

КЛЕЦЬ


КЛЕЦЬ — традыцыйная сялянская гаспадарчая пабудова для захоўвання збожжа, прадуктаў, адзення і іншых рэчаў. Аднакамерны зруб з падлогай і столлю, блізкі ў плане да квадрата (памеры 4х5, 5х6 м). Першы вянок клалі на дубовыя штандары або камяні вышынёю да 0,7 м. Бярвёны двух першых вянкоў з боку фасада выпускалі да 1 м вонкі, канцы іх злучалі бервяном і засцілалі дошкамі. Такі ганак разам са страхой і некалькімі апорнымі слупамі ўтваралі перадклець (прыклетнік, галерэя, падценне). Тарцовыя сцены рубілі закотам, страху накрывалі часцей саломай «пад шчотку», «пад грэбень». Падлогу насцілалі з тонкіх бярвёнаў або плашак і абмазвалі глінай, да якой для трываласці дадавалі каланіцу (адыходы дзёгцю). У сярэдзіне будынка адгароджваліся засекі з бярвён або дошак, часаныя канцы якіх закладалі ў вырубленыя ў сценах пазы.


Клець

У клецях звычайна ставілі ложак, на якім да замаразкаў спалі (звычайна маладажоны). У вялікіх сем'ях, дзе было некалькі жанатых сыноў, для кожнай маладой пары будавалі асобную клець. У ёй захоўваўся пасаг, які быў недатыкальнасцю нявесткі.

клець
Клець. Вёска Белая Смаргонская раёна

Даследчык старажытных рускіх пабудоў М.Чачулін прыйшоў да высновы, што клець папярэднічала хаце. У розных мясцовасцях Беларусі клець мела розныя назвы. У Віцебскай, Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губернях часцей ужывалася назва «клець», радзей «свіран», «свіронак». У некаторых паветах Магілёўскай губерні —«амбар».

Традыцыйна клець размяшчалася насупраць падоўжнай сцяны хаты, каб яе дзверы былі відаць з вокнаў. Часам клець прыбудоўвалі праз сенцы да хаты як трысцен. На Беларусі клець была пашырана паўсюдна. Бяднейшыя сяляне замянялі яе каморай. Да нашага часу клеці захаваліся паўсюдна, але страцілі свае функцыі: звычайна ў іх складваюцца гаспадарчыя прылады, паліва.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
E-mail:
Пароль:
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [174]
Каталог файлаў [58]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [70]
Культура [77]
Адукацыя [3]
Спорт [7]
Здарэнні [6]
Грамадства [54]
Эканоміка [2]
Транспарт [26]
Блог [6]
Каляндар
«  Люты 2012  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Rating All.BY Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.