Пятніца, 26.04.2024, 13:09

ДАНІЛОВІЧ ІГНАТ

Галоўная »
ДАНІЛОВІЧ ІГНАТ (1787-1843 гг., Беласточчына) – адзін з першых даследчыкаў заканадаўчых і летапісных помнікаў Беларусі, крыніцазнавец. Скончыў Віленскі універсітэт (1812), выкладаў права.

У 1830-1835 гг. працаваў у Пецярбургу ў камісіі па падрыхтоўцы збору мясцовых законаў заходніх губерняў. Упершыню апублікаваў Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 г., Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г. і інш. Працы «Пра літоўскія летапісы» і «Паведамленне пра сапраўдныя літоўскія летапісы» далі пачатак навуковаму даследаванню беларуска-літоўскага летапісання. У двухтомнай «Скарбніцы грамат...» апісаў, пераказаў змест і апублікаваў каля 2 400 розных пісьмовых крыніц па гісторыі Беларусі.

Крыніца: Краязнаўчая газета
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 6
Гасцей: 6
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.