Чацвер, 02.05.2024, 00:45

ДАВЫД-ГАРАДОЦКІЯ КУФРЫ

Галоўная »
ДАВЫД-ГАРАДОЦКІЯ КУФРЫ — вырабы народных майстроў з г.Давыд-Гарадок і навакольных вёсак Столінскага раёна. Промысел быў пашыраны ў 19 — 1-й палове 20 ст. Паводле канструкцыі куфар — завужаная к нізу дашчаная скрыня на 4 металічных ці драўляных колцах, з плоскім векам на завесах, якое выступае за бакавыя сценкі, з уразным ці накладным замком з акоўкай і 2 ручкамі па баках. Фарбавалі ў чырвона-вохрысты колер. Гладкія палосы бляхі, звычайна прафіляваныя, аздаблялі вуглы куфра, край века. Шырокія жалезныя палосы, што падзялялі плоскасць пярэдняй сценкі куфра на 4 часткі, заканчваліся дэкаратыўнымі стылізаванымі выявамі галоў птушак, змей або звычайным закругленнем. Цэнтральная палоска з адтулінай для ключа размяшчалася вертыкальна, бакавыя — з невялікім нахілам. Прамежкі паміж імі запаўняліся жалезнымі кароткімі палоскамі, накладкамі ў выглядзе 4-пялёсткавых пальметак, рэльефнымі круглымі плешкамі цвікоў.

Часам куфры аздаблялі па цэнтры пярэдняй сценкі размалёўкай расліннымі кампазіцыямі ў выглядае галінак з кветкамі. Сярод найбольш вядомых майстроў I.Дземідовіч, I.Паддубны, П.Шышко.

Аўтар: М.Ф.Раманюк
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [470]
Эканоміка [37]
Транспарт [146]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.