Пятніца, 26.04.2024, 09:11

ДОМ ВАНЬКОВІЧАЎ. КУЛЬТУРА I МАСТАЦТВА ПЕРШАЙ ПАЛАВІНЫ 19 СТАГОДДЗЯ

Галоўная »
ДОМ ВАНЬКОВІЧАЎ. КУЛЬТУРА I МАСТАЦТВА ПЕРШАЙ ПАЛАВІНЫ 19 СТАГОДДЗЯ — філіял Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Адкрыты ў Мінску 12.05.2000 г. з нагоды 200-годдзя з дня нараджэння беларускага жывапісца, прадстаўніка рамантызму В.М.Ваньковіча ў доме, пабудаваным родам Ваньковічаў у канцы 18 ст. Дом быў уласнасцю Э.Ваньковіча, стрыечнага брата мастака. Загадчыца філіяла Н.В.Сычова.

Дом Ваньковічаў
Дом Ваньковічаў
Дом Ваньковічаў
Дом Ваньковічаў

Экспазіцыйная плошча 445 м². Прадметы інтэр'ера ў экспазіцыі музея — гадзіннік, люстры, дываны, мэбля, фарфор — аднаўляюць звычайнае асяроддзе сядзібнага дома, атмасферу 18 — 19 ст. (інтэр'еры кабінета і параднай гасцёўні). Прадстаўлены архіўныя матэрыялы аб жыцці і творчасці мастака, палотны сучаснікаў і сяброў В.М.Ваньковіча (Я.Дамеля «Павел І вызваляе Тадэвуша Касцюшку», 1824 г.; Я.Рустэма «Партрэт Аляксандра Манюшкі», 1816 г., і інш.). Скульптура, карціны мясцовых і еўрапейскіх мастакоў дапаўняюць убранне пакояў. Прадмет асаблівага гонару музея — калекцыя сядзібнага партрэта канца 17 — сярэдзіны 19 ст., якая паказвае своеасаблівасць развіцця партрэтнага мастацтва ў Беларусі (партрэты Іераніма Хрызастома Хадкевіча, Сафіі Булгарынай, маладой жанчыны ў чорнай сукенцы).

Адрас: 220060, г.Мінск, вул.Інтэрнацыянальная, 33-а
Тэл.: +375-17-227-88-78
Сайт: artmuseum.by
Крыніца: Музеі Беларусі Музеи Беларуси / [рэдакцыйны савет: Г.П. Пашкоў,
Л.В. Календа, М.Г. Нікіцін]. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2008. - 559 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 7
Гасцей: 7
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.