Субота, 27.07.2024, 03:15

ДУБОКСКІ КАСЦЁЛ МАЦІ БОЖАЙ НЯСТОМНАЙ ДАПАМОГІ

Галоўная »
ДУБОКСКІ КАСЦЁЛ МАЦІ БОЖАЙ НЯСТОМНАЙ ДАПАМОГІ размяшчаецца на паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі Дубок Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці.


Пабудаваны ў 1928—29 гг. з дрэва. Назву «Курганскі» атрымаў з-за размяшчэння на месцы язычніцкага кургана-капішча. Побач пастаўлена двухслуповая званіца з падпісным звонам («Moj Slаsk 1934»).

Помнік народнага дойлідства. Вырашаны прамавугольным у плане двух’ярусным зрубам, накрытым паўвальмавым дахам. Уваход вылучаны двухслуповым ганкам пад пакатым шатровым гонтавым пакрыццём, над якім размешчана скульптура «Укрыжаванне». Бакавыя фасады расчлянёны «ляжачымі» вокнамі першага яруса, і прамавугольнымі — другога.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 53
Гасцей: 53
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.