Нядзеля, 19.05.2024, 04:15

ДУБОВІК

Галоўная »
ДУБОВІК – рабочы на вялікай лодцы-дубе, што суправаджала плыты.

Калі плыт заносіла цячэннем або ён садзіўся на мель, дубовік з падначаленымі яму 7 – 8 веслярамі павінны былі адвесці яго ад небяспечнага месца. Яны адплывалі ў процілеглы ад плыта бок і кідалі ў раку якар з прывязаным да яго доўгім канатам, потым хутка вярталіся назад, замацоўвалі на плыце калаўрот ("кацярынку"), прывязвалі да яго другі канец каната і круцілі кола калаўрота. Канат накручваўся на кола, і плыт рухаўся з водмелі.

Аўтар: Н.І.Буракоўская
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1400]
Здарэнні [469]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.