Серада, 08.05.2024, 14:42

КАНАТ

Галоўная »
КАНАТ — тоўстая вяроўка, што выкарыстоўваецца на рачным транспарце для замацавання якара, буксіроўкі барж і г. д.

У ХІХ ст. з дапамогай канатаў бурлакі цягнулі судны супраць цячэння. Асноўнай сыравінай для віцця канатаў была пянька. Выкарыстоўваліся і мачальныя канаты з ліпавага лубу (мачалы). У канцы XVIII ст. на Беларусі заснаваны канатныя мануфактуры Зорыча ў Шклове і Пацёмкіна ў Крычаве, дзе выраблялі канаты для патрэб Чарнаморскага флоту. Канатныя прадпрыемствы, якія належалі купцам і мяшчанам, у 2-й палове ХІХ ст. дзейнічалі ў Ветцы, Прапойску, Бялынічах, Віцебску, Рагачове і інш. У Віцебску, напрыклад, налічвалася 15 невялікіх канатных заводаў.

Канаты выраблялі таксама рамеснікі. У Магілёўскай губерні ў 1880-я г. саматужнікі-канатчыкі былі ў вёсках усіх 11 паветаў. У наш час канаты вырабляюць на прамысловых прадпрыемствах з сінтэтычнай сыравіны.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1395]
Здарэнні [467]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 6
Гасцей: 6
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.