Пятніца, 26.04.2024, 03:39

КАЛАЎРОТ, самапрадка

Галоўная »
КАЛАЎРОТ, самапрадка – 1) прылада для механізаванага прадзення лёну і воўны ў хатніх умовах. На Беларусі вядомыя 2 тыпы калаўрота – стаяк (больш характэрны для заходніх раёнаў) і (пераважаў ва ўсходніх і паўночна-ўсходніх раёнах). Абодва тыпы мелі аднолькавыя рабочыя часткі: кола, педаль (шатун, ківач), якой кола прыводзілася ў рух, і прадзільны апарат. Апошні складаўся са стрыжня і размешчанай на ім шпулькі для намотвання пражы і маленькіх калёсікаў, злучаных пры дапамозе шнуроў з вялікім колам.

калаўрот
Калаўрот-стаяк. Вёска Вялікія Бортнікі Бабруйскага раёна

калаўрот
Калаўрот-ляжак з насадной прасніцай.
Вёска Жукекічы Бераставіцкага раёна

У калаўроце-стаяку кола знаходзілася паміж дзвюма вертыкальнымі стойкамі пад прадзільным апаратам, у калаўроце-лежаку – збоку ад прадзільнага апарата. На Беларусі калаўроты з'явіліся ў XVI ст. на мануфактурных прадпрыемствах. У сялянскім побыце выкарыстоўваюцца з сярэдзіны XIX ст., асабліва ў раёнах інтэнсіўнага льнаводства на поўначы і ўсходзе Беларусі, на поўдні краіны пераважала прадзенне пры дапамозе верацяна;

2) прыстасаванне для падымання грузаў: вал з ручкай, на які намотваецца канат, ланцуг.
Меню
мосагрогрупп отзывы
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
мосагрогрупп отзывы
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi
мосагрогрупп отзывы

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.