Панядзелак, 29.04.2024, 17:53

ДЫМАКУР, дымар

Галоўная »
ДЫМАКУР, дымар – пчалярская прылада для падкурвання пчол дымам у вуллі. Лакальныя назвы дымілка, курадым, куранка, падкурачка. Дым адганяе пчол у глыбіню вулея і робіць іх менш куслівымі. Даўней пчол падкурвалі падпаленым кавалкам сухой напаўгнілой драўніны (гнілушка, гніляк, кураццё, курэнь) або кураўкай (курашка) – туга скручанай анучай, абгорнутай бяростай. Трымалі яе непасрэдна ў руцэ або зашчэмлівалі ў зубель. Больш зручнымі для падкурвання былі пазнейшыя гліняныя дымакуры ў выглядзе гаршкоў і збанкоў з дзвюма ці адной ручкай, невялікімі адтулінамі каля дна і высокім тонкім горлам або звужанай на канцы трубачкай. Такія дымакуры былі найбольш пашыраны ў пераходны перыяд ад бортніцтва да пасечнага пчалярства.

дымакур, дымар
Дымакуры: 1 - гліняны (Палессе); 2 - бляшаны без меха;
3 - бляшаны з мехам


Дымакуры з механічным раздзіманнем агню вядомы з канца 19 ст. Сучасны дымакур вырабляюць з ліставога жалеза; складаецца з цыліндрычнага корпуса (вышыня 17 – 18 см, дыяметр 9 – 10 см) з канічным адкідным векам, мехам са скуры ці моцнай тканіны і зваротнай спружыны ў сярэдзіне. З дапамогай меха падтрымліваюць гарэнне паліва (якое адбываецца ў металічным стакане, што знаходзіцца ўнутры корпуса) і накіроўваюць струмень дыму ў патрэбнае месца. Лепшым кураццём лічыцца парахня лісцевых дрэў – таполі, вярбы, ліпы (не дае гарачага дыму і іскраў, якія могуць апячы пчол і падпаліць вулей).

Аўтар: С.Ф.Цярохін
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [145]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.