Нядзеля, 05.05.2024, 18:18

ДЗЕД

Галоўная »
ДЗЕД – міфічны пачынальнік роду; пудзіла, зробленае са зношаных кашулі і штаноў, набітых саломай, якое ўвасабляла пладавітасць роду. Дзеда ставілі ў варотах дома маладога, у дзвярах клеці, або ў хаце на куце. Маладая, першы раз уваходзячы ў двор ці дом маладога альбо выходзячы пасля першай шлюбнай ночы з клеці, павінна была павесіць на палавыя атрыбуты дзеда, зробленыя з буракоў і морквы, пояс ці стан палатна. Часам, калі маладыя заходзілі ў хату, на куце ўжо сядзела, старая жанчына ў абдымку з дзедам. Каб выкупіць месца на куце, маладая павінна была падперазаць дзеда поясам, а жанчыну павязаць хусткай.

Паступова першапачатковы сэнс дзеда і звязанага з ім абраду сцёрся і яго пачалі ставіць у варотах дома маладога, калі бацькі маладой прыязджалі адведаць яе пасля першай шлюбнай ночы або ў выпадку страты цнатлівасці маладой яшчэ да замужжа. Пазней у некаторых мясцовасцях фігуру дзеда замянялі зажыначным снапом, на які маладая, зайшоўшы ў хату маладога, клала палатно, пояс, або маці маладога з гэтым снапом сустракала маладых каля варот, а маладая выконвала тыя ж дзеянні.

Аўтар: Л.А.Малаш
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1394]
Здарэнні [466]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.