ДЗЕРАЎНЯНСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
ДЗЕРАЎНЯНСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на могілках на паўднёва-заходняй ускраіне вёскі Дзераўная Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Пабудавана ў 19 ст. з дрэва. У 1979 г. вернута парафіянам, адрамантавана.
Помнік народнага дойлідства з утрыраванымі формамі класіцызму. Адназрубны прамавугольны ў плане аб'ём пераходзіць у трохгранную апсіду. Галоўны фасад аформлены чатырохкалонным порцікам, трохвугольны франтон якога вянчае васьмігранная сігнатурка-званіца. Сцены гарызантальна ашаляваны і расчлянёны высока ўзнятымі арачнымі аконнымі праёмамі. Зала перакрыта плоскай столлю.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|