ДЗЕТКАЎСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
ДЗЕТКАЎСКАЯ КАПЛІЦА размяшчецца на могілках вёскі Дзеткаўцы Браслаўскі раён Віцебскай вобласці. Пабудавана ў канцы 20 ст. з цэглы.
Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам, які на фасадзе выступае трохвугольным вертыкальна зашытым дошкамі франтонам, падтрыманым бакавымі прасценкамі. Бакавыя фасады расчлянёны дзвумя парамі прамавугольных аконных праёмаў.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|