Панядзелак, 29.04.2024, 00:18

ДЗІЦЯЧАЕ МЕСЦА

Галоўная »
ДЗІЦЯЧАЕ МЕСЦА – народная назва паследу. Лакальныя назвы пасцель, гняздо. З дзіцячым месцам былі звязаныя розныя радзінныя звычаі і абрады.

Калі нараджаўся хлопчык, дзіцячае месца закопвалі каля хаты, у хаце, пад парогам, на куце; лічылі, што такім чынам перадавалі яму любоў да роднага дому. Калі нараджалася дзяўчынка, дзіцячае месца закопвалі пад яблыняй, вішняй (каб была такая ж прыгожая), пад печчу (каб была добрай гаспадыняй). Лічылі таксама, што выкананне пэўных магічных дзеянняў з дзіцячым месцам можа ўплываць на пол наступнага дзіцяці, на дзетародную функцыю жанчыны. Часта дзіцячае месца закопвалі ў хляве, каб павялічыць пладавітасць жывёлы.

У наш час звычаі і абрады, звязаныя з дзіцячым месцам, не сустракаюцца.

Аўтар: Т.І.Кухаронак
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [145]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.