ДЗІСНЕНСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
ДЗІСНЕНСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на каталіцкіх могілках на заходняй ускраіне горада Дзісна Міёрскага раёна Віцебскай вобласці. Пабудавана ў канцы 20 ст. з цэглы.
Твор народнага дойлідства. Складаецца з прамавугольных у плане аб'ёмаў прытвора і малітоўнай залы, аб'яднаных агульным двухсхільным дахам, які над прытворам завершаны чатырохгранным шатровым барабанам. Плоскасныя фасады прарэзаны чатырмя прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Над уваходам аднасхільны казырок.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|