Панядзелак, 29.04.2024, 01:50

ДЗЯРЖАЎНЫ МУЗЕЙ ВАЕННАЙ ГІСТОРЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Галоўная »
ДЗЯРЖАЎНЫ МУЗЕЙ ВАЕННАЙ ГІСТОРЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ створаны ў Мінску 03.07.1993 г. пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь на базе Музея гісторыі войск Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі, які быў заснаваны ў 1974 г. загадам Міністэрства абароны СССР і адкрыты 21.02.1978 г. У верасні 1992 г. па распараджэнні Савета Міністраў будынак музея перададзены Беларускай праваслаўнай царкве. Экспазіцыя была разабрана. У 1996 г. музею было прадастаўлена памяшканне пры Уруцкім гарнізонным Доме афіцэраў. 06.05.2002 г. адбылося афіцыйнае адкрыццё музея. З 1996 г. дырэктар М.Г.Печань.

Дзяржаўны музей ваеннай гісторыі Рэспублікі Беларусь

Асноўны фонд (2008) налічвае 8436 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — 9018 адзінак. Агульная плошча памяшканняў 803 м², экспазіцыйная — 487 м².

Дзяржаўны музей ваеннай гісторыі Рэспублікі Беларусь

Музей размешчаны ў 3 экспазіцыйных залах. Першая зала прысвечана засяленню славянамі тэрыторыі Беларусі, гісторыі Беларусі ў складзе Вялікага княства Літоўскага і Расійскай імперыі, падзеям 1-й сусветнай вайны. Экспануюцца сапраўдная зброя і муляжы (кальчугі, шлемы, шчыты і інш.), рыштунак воінаў сярэдневякоўя, узоры ваеннай вопраткі. Другая зала адлюстроўвае падзеі грамадзянскай вайны 1918-20 гг., міжваенны перыяд, перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Сярод экспанатаў узоры ваеннай тэхнікі і ўзбраення, абмундзіраванне і рыштунак, дакументы, карты, схемы, фотаматэрыялы, асабістыя рэчы военачальнікаў С.М.Будзённага, І.Х.Баграмяна, А.М.Васілеўскага, Г.К.Жукава, І.С.Конева, К.К.Ракасоўскага, І.І.Якубоўскага і інш. Прадстаўлены матэрыялы пра буйныя ваенныя вучэнні, што адбываліся на тэрыторыі Беларусі («Днепр», «Бярэзіна», «Захад» і інш.). Маецца спіс выдатных военачальнікаў, якія прайшлі станаўленне ў Беларускай ваеннай акрузе. Трэцяя зала прысвечана пасляваеннаму перыяду, станаўленню Узброеных Сіл СССР у мірны час. Асабліва шырока адлюстравана гісторыя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Прадстаўлены працэсы падрыхтоўкі ваенных кадраў, заканадаўчыя акты, матэрыялы па рэфармаванні беларускай арміі. У экспазіцыі асабістыя рэчы камандуючых Беларускай ваеннай акругай, матэрыялы пра першага Героя Беларусі У.М.Карвата, удзельнікаў ліквідацыі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і інш.

Дзяржаўны музей ваеннай гісторыі Рэспублікі Беларусь

Найбольш цікавымі экспанатамі музея з'яўляюцца штурмавы сцяг, які быў узняты на рэйхстагу 30.04.1945 г. воінамі 50-й гвардзейскай Сталінскай двойчы Чырванасцяжнай ордэна Суворава стралковай дывізіі; мундзір Маршала СССР, чатыры разы Героя Савецкага Саюза Г.К.Жукава; тэлеграфны апарат, па якім вяліся перамовы камандуючага войскамі Заходняга фронту Г.К.Жукава з Вярхоўным галоўнакамандуючым І.В.Сталіным; дэталь ад самалёта С.М.Гудзімава, на якім ён здзейсніў паветраны таран над Пружанамі 22.06.1941 г.; адна з падрыўных машынак з гадзіннікавым механізмам, пры дапамозе якіх гітлераўцы ў 1944 г. спрабавалі знішчыць будынак Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.

Дзяржаўны музей ваеннай гісторыі Рэспублікі Беларусь

У музеі праводзяцца экскурсіі, лекцыі, ваенна-патрыятычныя ўрокі, сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, семінары, канферэнцыі, урачыстыя прыёмы ў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Рэспубліканскую беларускую піянерскую арганізацыю. Вядзецца навуковая работа па праблемах гісторыі ўзброенай барацьбы беларускага народа супраць іншаземных захопнікаў. Музей з'яўляецца цэнтрам ідэалагічнага і патрыятычнага выхавання моладзі рэспублікі.

Адрас: 220056, г.Мінск, вул.Герояў 120 дывізіі, 15
Аўтар: М.Г.Печань
Крыніца: Музеі Беларусі Музеи Беларуси / [рэдакцыйны савет: Г.П. Пашкоў, Л.В. Календа, М.Г. Нікіцін]. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2008. - 559 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [145]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.