«ЕПАРХИАЛЬНЫЕ ВЕДОМОСТИ» – назва часопісаў, афіцыйных органаў епархій (у праваслаўнай царкве — царкоўна-адміністрацыйная тэрытарыяльная адзінка на чале з архірэем), якія выдаваліся ў Расіі ў 2-й палове 19 ст.— 1917. Мелі 2 часткі: афіцыйную (друкаваліся ўрадавыя пастановы, указы і распара джэнні Сінода, царкоўная хроніка) і неафіцыйную, дзе змяшчаліся матэрыялы па этнаграфіі, фальклору, літаратуры, археалогіі, краязнаўству, бібліяграфіі, гісторыі царквы.
Выдаваліся «Гродненские епархиальные ведомости» (1901-15,
Гродна), «Литовские епархиальные ведомости» (1863 — 1916, Вільня, Масква), «Минские епархиальные ведомости» (1869 —1917, Мінск, Разань), «Могилёвские епархиальные ведомости» (1883 — 1917,
Магілёў), «Полоцкие епархиальные ведомости» (1874 — 1917,
Віцебск).